АЛЕСЯ І ВІЦЯ: ДОЎГАЯ ГІСТОРЫЯ ЗНАЁМСТВА

Заўжды, калі здымаем вяселлі, мы зсяброўваемся з закаханымі. Так у нас атрымоўваюцца такія шчырыя і эмацыйныя кадры. Такая ж гісторыя была з Алесяй і Віцяй, з першага відэа. Пазнаёміліся мы далёка ад дома, у Італіі, на воркшопе фатографаў Кірыла і Ірыны Кандраценка. Пасля прыехалі да іх у госці ў Варшаву, прагуляліся па гораду і зрабілі невялічкую відэа-прагулку. А пасля ўжо сталі вясельнымі відэаографамі ў родным для іх Гродна. Сёння паказваем шмат відэа з гэтымі прыгажунамі. Прыемнага прагляду.

Традыцыйна, усе нашы пары пасля вяселля атрымліваюць невялічкае відэа-прэв'ю. Некалькі дзён пасля вяселля, у залежнасці ад занятасці, і вы ўжо глядзіце скарочаную версію вашага самага лепшага дня. Адна хвіліна каб аблегчыць чаканне.

А ўжо на працягу некалькіх месяцаў вы атрымліваеце жаданны пакет відэаролікаў. Фільм толькі для маладых, на флэшке, а кліп для ўсіх тут.

Бэкстэйджных здымкаў не знайшлі, таму некалькі тэлефонных, каб перадаць цудоўную атмасферу таго дня.

НАША КАМАНДА

Кветкі і дэкор: @nastena_kuchinskaya

Фатографы: @kirandiraphotography

Арганізатар: @sachuklena

Дзякуй, што заглянулі і далісталі. Калі было цікава, падабайку можна паставіць, націснуўшы на сэрца ніжэй :)