КІТАЙ: ЦЭЛЫ СУСВЕТ

Вясна, лета, восень.. Ужо і не памятаю калі я ў апошні раз спрабаваў фармуліраваць думкі ў словы і астаўляць іх тут. Але вяселлі ўсе адсняты, відэа зманціраваны - час распавесці вам, што бачылі нашы вочы за гэтыя паў гады. Было шмааат кахання, такога, якое натхняе працаваць і працаваць. Новыя краіны, зусім нечаканыя і раней нават неймаверныя для нас. Цікавыя і шчаслівыя падзеі кожны тыдзень, кожны дзень і кожную хвіліну. Але аб усім гэтым па парадку.

 

Кітай... Эмоцыі. Адчуванні. Пахі. Густы. Кітай гэта сапраўды новы для нас сусвет. І каб вам было цікава прачытаць гэты артыкул, а не марнаваць час лістаючы яго (калі б я яшчэ умеў пісаць), тут вы знойдзіце толькі топ лепшага, што зацанілі мы. А таксама адказы на пытанні, якія маглі з'явіцца пачуўшы вы пра гэту краіну. Традыцыйна наша камера застаецца ў заплечніку і здымае усё, што нас уражвае, каб паказаць гэта вам.

Чаму Кітай? Проста. Проста падабаецца і пужае адначасова. Так далёка і так цікава. Адражу папярэджу аб тым, што нават дасканальна валодаючы англійскай мовай вам будзе цяжкавата. Кітайцы вывучаюць мову, але ўсё роўна спытаўшы на вуліцы як вам праехаць кудысці, мала хто дапаможа (можна сказаць як і ў Беларусі). Плануйце оффлайн карты, пракладвайце маршруты, грузіце vpn.

Велікі. У Пекіне без іх будзе цяжка. Іх там мільёны, а можа нават і больш. Гарадскіх веласіпедных сетак шмат, падпіскі недарагія, але актывацыя велікаў, як і ў еўропе, праз інтэрнэт - вялікі мінус.

Прыязджаючы ў Пекін, да і цалкам у Кітай, трэба забыць, што пешаход галоўны на дароге. Ніхто табе не саступіць, нават на твой зялёны. Проста лёгка перадвігаешся паміж машын і едзеш на чырвоны. Што дзіўна, ні пробак, ні аварый мы не бачылі.

Сэрца Пекіна - галоўная камуністычная плошча. Чырвоныя флагі, шмат салдат і яшчэ больш турыстаў. У нашым разуменні турысты - гэта інастранцы, прыехаўшыя паглядзець тваю краіну. У Кітаі турысты - гэта кітайцы, прыехаўшыя ў сталіцу з другіх правінцый. Што цікава вельмі шмат  сямей, якія вандруюць разам. Пары з дзяцьмі, дзедушкамі і бабушкамі. А што яшчэ больш цікава мужчыны больш любяць дзяцей і займаюцца імі, мамулі заўжды непадалёк адпачываюць.

А ўсе ведаюць, чаму ў Кітаі крышы такой формы? Так злыя духі не могуць зачапіцца за яе і звальваюцца, а драконы адпугіваюць іх.

З кітайскай ежай у нас не вельмі просты зносіны атрымаліся. Пачалі мы з вулічных "чыфаняк" (маленькіх арабскіх забегалавак). Захадзілі ў студэнцкую сталовую ў Пекінскім дзяржаўным універсітэте (BNU). Большасць часу хадзілі ў волмарт і піталіся фруктамі. Такіх ананасаў, якія мы бралі на вуліцах Пекіна мы не спрабавалі ніколі. Здаецца мы папалі на самы сезон ананасаў. Але ніколі ў жыцці і нідзе мы так не насалоджваліся італьянскай кухняй, як у Кітаі (нават у Італіі). На ўсякі выпадак ведайце, у Пекіне шмат піцэрій Ceizeria, бягіце туды.

Вельмі цікава пабываць на якім-небудзь рынке. Нам павязло і мы зайшлі на вельмі чысты і прыемны, што для нас было нечакана. Але і на таком рынке ў мясном аддзеле ўбачылі такое, што потым беглі адтуль заплюшчыўшы вочы. Сабачку шкада.

Калі мы збіраліся да вандроўкі, для мяне галоўным трэба было пабачыць сцяну і запрэтны горад. Я ўжо пісаў пра галоўную плошчу Пекіна, а яго працягам можна назваць той самы запрэтны горад. Вялізны імператарскі палац, які яшчэ да нядаўняга часу быў зачынены для турыстаў. Акрамя імператара і яго прыслугі тут жылі і яго наложніцы (старажытная прафесія), кажуць іх тут бывала каля тысячы. Комплекс гораду ўяўляе сабой вялікую колькасць варот закрытых сценамі. Квіток на ўваход насамрэч аказаўся дарагаваты.

Дарэчы патрэбна ведаць, што калі вы не зусім "цёмненькі" і рост ваш вышэй за сярэдні, для кітайцаў вы ідэал. Яны зусім не саромячыся будуць піліць вас поглядам і нават прасіць сфатаграфіравацца. А пакуль вы фатаграфіруецеся, аўтаматычна фарміруецца чарга з кітайцаў на здымак з вамі. 

Нядрэннай альтэрнатывай квітку ў запрэтны горад будзе квіток у Пекінскі заапарк. Неверагодна вялікі і клёвы, толькі калі захочаце паглядзець на панд (а вы захочаце), трэба набываць дадатковы квіточак.

Мы не шмат бачылі заапаркаў, але па плошчы, думаю, Пекінскі можа заняць якое-небудзь месца. За гадзін пяць не абыйшлі працэнтаў 60.

Другім абавязковым пунктам Кітая для мяне была Вялікая Кітайская сцяна. І гэта першы і галоўны пункт, што мы раілі б паглядзець. Сцяна пакідае вельмі вялікае ўражанне і вельмі вялікую стому. Ступенькі яе бясконцых лесвіц могуць быць як вельмі маленькімі, так і вельмі вялікімі (амаль палова метра, ці нават і больш). Дабрацца да яе можна толькі з аднаго месца. Аўтобусы адпраўляюцца прыблізна кожныя 10-15 хвілін па прынцыпу "пакуль поўны не набярэцца, не паеду". Але паверце, чакаць не прыдзецца.

Абсалютна ўсе артыкулы пра Кітай раюць ісці ў права па сцяне ад увахода. Паверце нам і ідзіце на левы бок, людзей значна менш, а прыгажосць ўсё тая ж.

Вялізны плюс гэтай краіны ў тым, што ўсе чалавечыя патрэбы прадуманы да дробязяў. Туалет можна знайсці на кожным вуглу (нават вуглу старажытнай сцяны) і заўжды ён безкаштоўны.

Здымкаў Вялікай Кітайскай сцяны вельмі шмат, але эмоцый і ўражванняў яна астаўляе яшчэ больш. Здаецца, проста кірпічыкі. Але ж гэта гісторыя захапляе. Адразу ўспамінаюцца мультфільм Мулан, прыкідваеш з якога боку нападалі гуны і проста дзівішся кітайскім інжэнерам таго часу.

Калі будзіце ў Пекіне, абавязкова заедзьце ў Алімпік парк. Тут прахадзіла аліміяда ў 2008 гаду. Вечарам тут асабліва атмасферна. Запальваюцца шмат аганькоў і падсветак. Мясцовыя выходзяць на вуліцу, адпачываюць. 

Цікава, што пенсіянеры заняты танцамі, песнямі, спортам. У нас у гэтым узросце жыццё падыходзіць да свайго канца, а ў кітайцаў яно толькі пачынаецца. 

Працягнем маст хэв спіс. Яшчэ адным неверагодным месцам Пекіна з'яўляецца храм неба - Heaven tample. Гэтаму будынку больш за 500 год. Вы толькі ўявіце! Колькі ж усяго ён пабачыў. Месца сапраўды вельмі добрае і атмасфернае. 

Дарэчы паркі ў Пекіні вельмі крутыя і дагледжаныя. Ёсць дзе адпачыць і насалодзіцца зелянінай.

Ёсць у нас такая асаблівасць. Калі ведаем, што ў краіне ёсць мора, абавязкова едзем туды. Ад Пекіна бліжэй за ўсё было да жоўтага мора, там яшчэ і Северная Карэя за ім. Метро, цягнік, метро, аўтобус - вось мы і прыехалі. Абавязкова трэба прадумаць усю дарогу, што мы канешне не зрабілі. Не купілі квіткі на цягнік да сталіцы і ехалі ў праходзе. Ды яшчэ заблукалі і выйшлі ў марскі порт, але гэта толькі плюс. Дарэчы купацца там не прынята і ўсё зачынена заборамі, інакш ногі мы б памачылі.

Ой а яшчэ вельмі хацелі пабываць у будысткім храме. Lama teample гэта проста месца супакою і адзіноты. Месца асаблівай атмасферы.

Мы былі ў Кітае ўсяго тыдзень, але нам хапіла паглядзець на яго з усіх бакоў. Зацікавілі мы вас? Паглядзелі ўжо квіточкі да Пекіну?

Давайце тады падаб'ем гэты топ "што рабіць у Пекіне/Кітае". Паехалі:

1. Уразіцца Вялікай Кітайскай сцяной

2. Дакрануцца да старажытнасці ў Храме неба

3. Паглядзець на панд у Пекінскім заапарке

4. Адпачыць вечарам і патанчыць у Алімпійскім парку

5. Удыхнуць пахі Будысткага храму (Лама темпл) і памедытыраваць

6. Пакушаць у маленькіх рэстаранчыках і нармальна паесці ў Цейзеріі

7. Пабываць у бедных кварталах паглядзець як жывуць людзі

8. Пакатацца на ўсемагчымым транспарце

9. Заглянуць на рынак

10. Здзівіцца незвычайнасці сучаснай інжэнерыі офіса тэлекампаніі CCTV

І калі вы спытаеце ў нас які ён (гэты Кітай), у нас не атрымаецца адказаць на гэта пытанне. Ён такі рознабаковы. Адначасова сучасны і старажытны. Можна ісці праз раён развалінаў і выйсці каля сучасных шкляных шматпавярховак. І нават калі б я меў прыгожа пісаць, наўрад бы ў мяне атрымалася дасканала апісаць гэту краіну. Можа таму яна і паднябесная. Вялізны, асобны ад усяго сусвет. 

 

Дзякуй, што далісталі да канца. А калі было мала прыязджайце ў госці, здымкаў і гісторый яшчэ шмат. Разам з намі ўвесь гэты тыдзень была Марта @heart_like_california, яна вучыцца ў Кітае і ў яе інстаграме вы заўжды можаце падглядзець за жыццём гэтай вялікай краіны. Як заўжды выбачаюся за ўсе памылкі. Сказаў бы хто-небудзь мне, што вучыцца ў школе будзе карысна. Мабыць усё роўна не паслухаў бы. Калі вам спадабаўся артыкул не лянуйцеся, націсніце на маленькае сэрца ўнізу. Так, вось там унізу.