ITALIAN INSPIRATION: Андрэа і Анжэла на старажытнай вілле Palazzo Tori

Цудоўны шанец выпаў для нас з Ірынкай паздымаць сапраўдную італьянскую гісторыю Андрэа і Анжэлы на старажытнай вілле Palazzo Tori непадалёк ад Мілана ў рамках воркшопа фатографаў Кірыла і Ірыны Кандраценка. Магутнасць будынкаў, неверагодная прыгажосць вінаграднікаў і садоў. Італія зрабіла амаль усё за нас, мы толькі захавалі гэта ў памяці нашых камер і сёння паказваем вам! Разам з намі ў камандзе былі нашы сябры, дэкаратары, Анастасія і Алег Кучынскія і цудоўны фатограф Юля Маркаран.

І невялічкі бэкстэйдж.

А ўвечары мы сталі сведкамі цудоўнага закату, толькі паглядзіце.

Калі вам спадабаўся артыкул, ціскайце на маленькае сэрца ўнізу. Дзякуй за ўвагу :)