ITALIAN LOVE: СОНЦА, ГОРЫ І КАХАННЕ

У чарговы раз каханне знайшло нас. Дзякуючы Насцёне Кучынскай дабраліся мы да старажытнай Villa Montanare, непадалек ад Картоны. Яна стала пляцоўкай для гэтага невялічкага, напоўненага сонцам Тасканы відэа. Прыемнага прагляду.

Традыцыйна некалькі здымачкаў з месца падзей.

Завяршыць дзень мы вырашылі ў гарадке Картона, непадалёк ад якога мы і знаходзіліся. Ён нас уразіў сапраўдным італьянскім каларытам, вузенькімі вулачкамі, адсутнасцю турыстаў, смачнай піццай і часам, які цягнецца вельмі-вельмі марудна. Гэта тое месца, якое мы будзем раіць наведаць.

НАША КАМАНДА

Відэа: @pavelpavelburak   @irinaburakk

Кветкі: @nastena_kuchinskaya

Арганізацыя: @weddings_by_silke

Месца: @villa_montanare

Дзякую, што далісталі. Пры магчымасці, загляніце ў Картону і перадавайце прывітанне. Ну і пра падабайку не забываце, ціскайце на сэрца ніжэй :)