Гісторыя нашага невялічкага падарожжа па Італіі даўно чакае свайго часу. Вандроўка была сапраўдным глытом уражванняў для нас і вялікім адпачынкам. Пачынаецца яна непадалек ад аэрапорта Мілан Бергамо і сканчаецца таксама тут. Толькі праехаўшы шмат кіламетраў на юг і павярнуўшыся назад. Спачатку ў відэа, а далей і ў здымках. Прыемнага прагляду.
Традыцыйна шмат атмасферных здымкаў, каб падзяліцца сонцам і натхненнем з вамі.
Невялічкі гарадок Ліворна на берагу Лігурыйскага мора.
Наступнай кропкай нашага маршрута стаў горад Піза. Знакамітае на ўвесь свет месца.
Дзесці паміж Сіенай і Фларэнцыяй.
Фларэнцыя запомнілася дажджом, вузкімі вуліцамі і вялікай колькасцю людзей і машын. Праехаць і прыпаркавацца - нерэальныя мары. Часу каб разглядзець прыгажосці гораду ў нас не было, толькі з вакна машыны. Неадназначныя ўспаміны аб горадзе.
Фінальнай кропкай падарожжа быў гарадок Картона, пра які я ўжо распавядаў. Ціхае, старажытнае месца, дзе амаль няма турыстаў.
Час ад часу трэба выязджаць куды-небудзь ад паўсядзеннасці. Папоўніць сябе новымі ўражваннямі і натхняцца. На гэтым маленькае інтэрнэт-падарожжа скончана. Калі вам было цікава, можаце націснуць на сэрца трошачкі ніжэй.