БЕЛАРУСКАЯ МЕКСІКА: ГАННА І ФРАНК

Гэта вяселле адназначна можна назваць самым яскравым і каларытным. Ганна - беларуска, а Франк - мексіканец. Інакш і быць не магло. Сапраўдныя беларускія традыцыі ў мексіканскім стылі. Не буду спяшацца адразу паказваць поўнае відэа, пацягну час, пакажу відэа-прэв'ю і бэкстэйдж ад каманды.

Фотазона з самбрэра і маракасамі.

Калі ўжо сонца пачало садзіцца паспяшылі захаваць гэта ў памяці нашых камер. 

Нават атрымалі некалькі крутых здымкаў ад Анюты Грыбцовай.

Ну а цяпер ўжо не буду адцягваць намі вашу ўвагу і пакажу каханне, якое прайшло тысячы кіламетраў. Прыемнага прагляду!

НАША КАМАНДА

Відэа: @pavelpavelburak   @irinaburak_

Фатографы: @annagribtsova_ph  @polinasosnovskaya

Арганізацыя: @axinijaturovec @balash_wedding_team

Месца: @usadba_veragi 

Дзякуй, што далісталі. Мы асабліва не сябруем з літарамі, але спадзяемся зацікавілі вас. Стаўце падабаечку, так вы ўражваеце нас на новыя артыкулы :)