КАХАННЕ ЎСЁ ПЕРАМОЖА

Каханне ўсё пераможа. Такі дэвіз суправаджае мяне ўвесь шлях вясельнага відэачувака. І ці трэба камусці тлумачыць гэтыя словы? Я сапраўды так не думаю. Каханне ахоўвае і захоўвае ўсё тое лепшае, што ёсць паміж намі. Гледзячы на вас у дзень вяселля і пераглядаючы пры мантажу захапляешся вашай пяшчотай і шчырасцю. Я ўдзячны, што мая праца глядзець і захоўваць у памяці вашы пачуцці. Але ёсць яшчэ адна прычына назвы. Прыкладна з пачаткам шляху відэааператара я і сустрэў яе. Наша каханне перанясло мяне ў сённяшні дзень такім, якім я нават і не марыў быць. З таго часу шмат чаго змянілася, але самае галоўнае толькі тое, што кахаю я яе яшчэ больш і ніколі не перастану.

Каханне ўсё пераможа | Showreel 2017

Пакажу вам усю храналогію майго кахання.

Каханне ўсё пераможа | Showreel 2016
Каханне ўсё пераможа | Showreel 2015

Дзякуй за ўвагу. Ціскайце на маленькае сэрца ўнізу :)